Да 500 тон збажыны ў дзень разгружаюць на Міёрскім камбікормавым заводзе

2020-08-14 16:05:07

У канцы ліпеня калектыў Міёрскага камбікормавага завода перайшоў на кругласутачны рэжым работы. З гаспадарак  залатой ракой пацякла збажына – да 500 тон у дзень разгружаюць яе на прадпрыемстве на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Далейшы шлях зерня ў сушылкі, з іх -- на склады. На 12 жніўня яго было ўжо назапашана 7 тыс. тон, 2 тыс. з якіх – пшаніца ў залік дзяржзаказу.

Гэта яшчэ далёка ад таго, што патрэбна заводу, каб стабільна працаваць да пачатку сезона 2021 года. Але тут не сумняваюцца, што назапасяць патрэбную колькасць сыравіны – каля 20 тыс.т. Адставанне ў аб’ёмах нарыхтоўкі звязана з тым, што жніво на Міёршчыне пачалося на два тыдні пазней, чым летась. Затое ўраджай саспеў лепшы, і ўжо гэта гарантыя таго, што збажыны аграпрамысловы комплекс збярэ больш, у тым ліку і для вырабу камбікорму.

-- У мінулым годзе мы атрымалі 5 млн руб. выручкі: на 3 млн прадалі камбікорму і круп, 650 тыс. зарабілі на аказанні паслугі па сушцы збожжа і кукурузы, яшчэ 500 на паслугах па іх захоўванні. У выніку мелі 142 тыс. руб. чыстага прыбытку. У фінансавым плане год склаўся добра, за што калектыў у другі раз рашэннем райвыканкама занесены на раённую Дошку гонару, -- паведаміў дырэктар завода Сяргей Мацвееў. – Разлічваем, што і сёлетні будзе добрым. За паўгоддзе мелі ўжо 100 тыс. руб. чыстага прыбытку. Наступныя вынікі будуць залежыць ад таго, як цяпер правядзём нарыхтоўчую кампанію, да якой калектыў добра гатовы. Тэхнічны агляд, рамонт прайшлі 13 машын і трактараў, пагрузчыкі і іншыя механізмы, задзейнічаныя на дастаўцы, прыёмцы і сушцы зерня. Таму не маем збояў ні на адным участку.

У 7 гадзін з варот прадпрыемства адзін за другім выязджаюць МАЗы Анатоля Сінкевіча, Уладзіміра Марцінкевіча, Анатоля Тамашэвіча і Аляксандра Марціноўскага. Пакуль яны загружаюцца збажыной на сельгаспрадпрыемствах, на завод прыходзяць машыны з гаспадарак. Першай на вагах іх сустракае Вольга Сінкевіч. Далей пробы зерня бяруць работнікі вытворча-тэхналагічнай лабараторыі, якімі кіруе Ірына Якубёнак. На загрузцы гаспадарыць майстар Вольга Масальская. Яе задача – арганізаваць пагрузачна-разгрузачны працэс, работу сушыльнай гаспадаркі, прыёмшчыкаў гатовай да захоўвання сыравіны.

Калі ў самым пачатку жніва збажына паступала павышанай вільготнасці, то цяпер дасушваць яе лёгка, што істотна змяншае спажыванне энергарэсурсаў, а значыць, і затраты. 

На нарыхтоўцы зерня занятая большая частка калектыву. З аўторка вытворчы цэх па вырабе камбікорму працуе ў звычайным рэжыме, выпускае за змену па 100 тон прадукцыі, якую практычна адразу разбіраюць гаспадаркі.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.

 

 

 

 

 

 

 

Последние новости

14.08.2020
Первые 10 из 100 новых комбайнов поступили в хозяйства Витебской области
14.08.2020
Гороскоп на 17-23 августа: Львы повысят авторитет, а Скорпионы получат деловое предложение
14.08.2020
В Витебске сегодня утром произошел пожар в ТЦ «Беларусь»
14.08.2020
Бывший воин-интернационалист Эдуард Бурнейко: «Самое страшное на войне — терять боевых товарищей»
14.08.2020
Ирина Левкович о ситуации с ценами на социально значимые товары в Витебской области
14.08.2020
Многодетная новополочанка рассказала, что ей помогло научиться жить с ВИЧ и родить здоровых детей
14.08.2020
В Витебском районе опрокинулась иномарка, погибли два пассажира
14.08.2020
Житель Орши избил битой семейную пару, которая запрещала дочери встречаться с его другом