На КУСГП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна сяўбу пачалі з аўса

Поделиться:

На КУСГП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна сяўбу пачалі з аўса.

Гэта невыпадкова, бо дадзеная культура адносіцца да ліку ранніх, насенне трэба класці ў глебу, пакуль дастаткова вільгаці.

Планы на вясну ў сельгаспрадпрыемства досыць сур’ёзныя, агульны збожжавы клін большы, чым летась. Яравымі культурамі трэба засеяць 400 га, плюс травы. Потым настане чарга прыкладна 600 га кукурузы.

Механізатар Вадзім Пыхцін (на фота) не першы сезон задзейнічаны на пасяўным агрэгаце. У гаспадарцы ён лічыцца адным з лепшых, там менавіта яму і даверылі першым выйсці ў поле.

– Я ўжо перайшоў на вясновы расклад, па ім і буду жыць некалькі тыдняў, – адзначыў механізатар. – Фронт работ вялікі, але не варта баяцца працы.

Па матэрыялах газеты «Чырвоны прамень».

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Пожаловаться на новость

Оставить комментарий

Если материал нарушает права или содержит недопустимый контент:

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также