У Шаркаўшчынскім раёне працягваецца трэнд на абнаўленне сельскай гандлёвай сеткі

Поделиться:

У Шаркаўшчынскім раёне працягваецца трэнд на абнаўленне сельскай гандлёвай сеткі.

Чарговай кропкай для прыцягнення вяскоўцаў стаў магазін прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «ВолнаМаркет», які адкрыўся ў вёсцы Сасноўцы. Уладальнік аб’екта Алена Петухова зрабіла стаўку на разнастайнасць прадуктаў і іншых тавараў першай неабходнасці. У асартыменце – шырокі выбар хлебабулачных, малочных, мясных вырабаў, прадстаўлены напіткі, бакалея, корм для хатняй жывёлы, бытавая хімія, сродкі асабістай гігіены.

Радасць падзеі з мяс­цовымі жыхарамі раздзя­лілі старшыня райвыканкама Сяргей Кашміла, яго намеснік Ірэна Бука і старшыня Іёдскага сельвыканкама Іван Пачкоўскі.

– Доступ да якасных айчынных тавараў павінен быць у кожнага беларуса, – упэўнены кіраўнік раёна. – Незалежна ад таго, ці гэта Мінск, дзе гандлёвыя цэнтры размешчаны на кожным кроку, ці вёска, у якой пражываюць каля дзесяці чалавек, дзе адзін магазін або такога зусім няма ў наяўнасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Пожаловаться на новость

Оставить комментарий

Если материал нарушает права или содержит недопустимый контент:

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также