Дваццаць мігрантаў з Туркменістана і Індыі працуюць будаўнікамі ў Шумілінскай ПМК-70.
– Нягледзячы на добры заробак, наша прадпрыемства ў апошні час сутыкнулася з праблемай недахопу працоўных кадраў, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Аляксей Крыўко. – Таму было прынята рашэнне запрасіць працоўных мігрантаў па спецыяльнасцях бетоншчыка, муляра, тынкоўшчыка і маляра. У выніку ў Шуміліна прыехалі 15 чалавек з Туркменістана і 5 – з Індыі.
Працоўныя мігранты задзейнічаны на ўсіх аб’ектах прадпрыемства. Напрыклад, на будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу ў Полацкім раёне, на капітальным рамонце дома ў Шуміліне.
– З’явіліся новыя працоўныя рукі, а значыць, і аб’ёмы вытворчасці можна павялічыць, – падсумаваў Аляксей Крыўко. – Практыку запрашэння працоўных рэсурсаў з-за мяжы будзем працягваць. Так, у бліжэйшы час да нас прыедуць пяць чалавек з Індыіі і 12 з Пакістана.
Паводле сайта газеты «Герой працы».