Сяргей Іваноў працуе начальнікам участка аўтаматызацыі і электрапрываду таварыства з абмежаванай адказнасцю «Металапракатная кампанія» ў Міёрах з 2018 года.
Спецыяліст у мінулым з’яўляўся інжынерам на Беларускім металургічным заводзе, мае багаты вопыт работы ў гэтай галіне.
– Калі мне прапанавалі працу ў Міёрах, на сямейным савеце мы з жонкай вырашылі змяніць месца жыхарства і пераехаць у гэты цудоўны горад. У той час завод яшчэ быў у стадыі будоўлі, паралельна ішоў мантаж спецабсталявання. На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе каля 750 чалавек. Для работнікаў пабудавана і працягвае ўзводзіцца арэнднае жыллё. Мая сям’я таксама жыве ў службовай кватэры, жонка працуе ў лабараторыі металапракатнай кампаніі, а сын ходзіць у 11-ы клас СШ № 3 імя Ягора Томкі.
Я не шкадую, што амаль восем гадоў назад мы змянілі месца працы і жыхарства. Міёры – велічны і прыгожы горад, мае багатую гісторыю, тут пражываюць ветлівыя людзі.
У маім калектыве, які я ўзна-чальваю, працуюць 17 спецыялістаў – сапраўдных прафесіяналаў. Справай сваёй я цалкам задаволены, бо на гэтым прадпрыемстве ўсталявана не проста новае, а інавацыйнае абсталяванне, якому няма аналагаў у краіне, нават на Беларускім металургічным заво-
дзе. Тут кожны з работнікаў, у тым ліку і я, самаўдасканальваецца, расце прафесійна. Наогул, наша кампанія – адзіная ў рэспубліцы і адна з нямногіх на прасторах былога СССР, якая займаецца выпускам белай бляхі. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці эканамічнага характару, маем пастаянныя рынкі збыту. Асноўная маса прадукцыі пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю (80 %), астатняя рэалізуецца на тэрыторыі нашай краіны. Ёю карыстаюцца Рагачоўскі і Глыбоцкі малочнакансервавыя камбінаты, іншыя прадпрыемствы. Металапракатная кампанія з упэўненасцю глядзіць у заўтрашні дзень, крочыць у нагу з часам дзеля развіцця раёна, вобласці і рэспублікі.
Фота Сяргей РАЙЧОНАК
Комментарии