«Витебские вести» далучыліся да патрыятычнай акцыі пад хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго. У сацыяльных сетках мы чытаем выдатныя вершы беларускіх паэтаў. Пачалі з нашага земляка, які нарадзіўся ў вёсцы Пуцілкавічы на Ушаччыне, народнага паэта БССР Петруся Броўкі. Прачыталі верш Алеся Звонака «Беларускія жанчыны», напісаны ў 1966 годзе. І хаця мінула 60 гадоў, але ў Год беларускай жанчыны яго змест набывае асаблівы сэнс і грамадскае гучанне.
Беларуская мова – найпрыгажэйшая ў свеце. У гэтым можна пераканацца, калі звярнуцца да творчасці Рыгора Барадуліна, народнага паэта Беларусі. Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт вярнуў забытым словам першародную свежасць і стварыў па-сапраўднаму каларытныя родныя вобразы.
«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам» – гэта цытата таксама нашага земляка (нарадзіўся ў Аршанскім раёне) Янкі Сіпакова дакладна адлюстроўвае адзінства і мудрасць нацыянальнай спадчыны.
Чытаем сваё, роднае.
Комментарии