Пра гісторыка-культурную спадчыну Чашніцкага краю пагавораць на канферэнцыі 12-13 чэрвеня

Поделиться:

Навукова-практычная канферэнцыя “Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна” адбудзецца 12-13 чэрвеня.

Яе ўдзельнікі – навукоўцы са сталіцы і Віцебскага рэгіёна – плануюць наведаць аграгарадкі Лукомль,Чарэя, вёску Белая Царква, Лукомльскую ГРЭС, музей Іванскай СШ “Гісторыя Іванскага краю”.

У Навалукомльскім палацы культуры адбудзецца круглы стол “Культурная спадчына Чашніцкага краю”. У цэнтры ўвагі будуць колішнія сядзібы,траецкі абрад Розгары, мікратапонімы і іншыя тэмы.

У СШ № 4 Чашнік будуць працаваць тры секцыі: “Чашніччына ад старажытнасці да 1917 года” (археалогія, маёнткі і іх уладальнікі, колішнія бітвы, рэлігія), “Чашніцкі край ад 1917 года да сучаснасці” (развіццё школьнай адукацыі і асобных прадпрыемстваў, а таксама падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны), “Звязаныя лёсам з Чашніччынай” (асветнік Васіль Цяпінскі, георгіеўскія кавалеры, біёлаг Іван Аўчыннікаў, паэт Янка Журба).

Уваход на канферэнцыю слухачоў вольны. 

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также