У Каложскім парку пройдзе сярэднявечны фэст: Гэта будзе бясплатна

У Каложскім парку пройдзе сярэднявечны фэст. 15 чэрвеня Гродна прымаць на сваёй зямлі рыцараў з Беларусі і Польшчы. Арганізатары абяцаюць аўтэнтычнае пагружэнне ў атмасферу старажытнай Еўропы і часоў ВКЛ 13-15 стагоддзяў.

Сярод іншага ў праграме — паходны лагер і масавыя баі, а таксама турніры (шчыт-меч, бугурты, лучнікі). Адпаведны настрой створаць музыкальныя і танцавальныя калектывы, а таксама трэба чакаць сярэднявечных вулічных акцёраў і майстроў-рамеснікаў. І тое, што надоўга застанецца ў памяці, Начны Бугурт у Каложскім парку.

Праграма фэсту:

11.30 — 12.15 – шэсце па вуліцах горада артыстаў і музыкаў.

12.15 – 12.30 – адкрыццё фестываля, прадстаўленне клубаў.

12.30 – 12.50 — пастановачныя баі ад гаспадароў фестывалю..

12.50 – ганаровае прадстаўленне Ўдзельнікаў турніра шчыт-меч (выхад са світай, абеты).

13.00 – 15.00 — турнір шчыт-меч.

15.00 – 15.30 — шоў лучнікаў “Ліга вольных стралкоў” (Мінск)

15.30 – 16.15 — выступленне калектыву сярэднявечных танцаў “Фламея” (Мінск).

16.15 – 17.30 — бугурт (масавыя баі 5Х5).

16.15 – 17.30 — турнір лучнікаў.

17.30 – пачатак фестывальнай канцэртнай праграммы.

17.30 – 18.00 – вандроўны тэатрык “Гістрыён” з фарсам “Закаханая жонка” (Мінск).

18.00 – 18.45 — гурт “Скудрынка” (Ліда).

18.45 – 19.30 – калектыў старажытных танцаў “Selva Magica” (Гродна)

19.30 – 20.15 — гурт “Viatores” (Варшава).

20.15 – 21.15 — гурт “Рокаш” (Мінск).

21.15 – 22.15 — гурт “Nevrida” (Minsk).

22.15 – 22.45 — начная рэканструкцыя бойкі (начны бугурт).

22.45 – 22.55 – тэатр агню Ergo Bibamus (Гродна).

23.00 – завяршэнне канцэртнай праграмы.

У праграме таксама вялікі сярэднявечны кірмаш з дэманстрацыяй рамёстваў, лучны цір, катанне на конях, аніматары і фотазоны. І ўсё гэта бясплатна.