У Навасёлкаўскай школе Пастаўскага раёна абсталявалі музей вядомай на Віцебшчыне вышывальшчыцы Ліліі Захаравай

Поделиться:

1 верасня вучняў  Навасёлкаўскай школы, што на Пастаўшчыне,  чакае сюрпрыз. У іх будынку летам  па ініцыятыве старшыні сельвыканкама Канстанціна Мядзведзева і педагогаў абсталявалі  музей зямлячкі  члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, вядомай на Віцебшчыне вышывальшчыцы Ліліі Захаравай.

Майстрыца за сваё жыццё стварыла сотні  ўнікальных работ.  Штосьці захоўваецца ў раённым Доме рамёстваў, многа разыйшлося па свеце, але нямала  засталося і ў асабістай калекцыі Ліліі Радзівонаўны.  Каб іх маглі бачыць вучні, мясцовыя жыхары і іх госці і вырашылі ў Навасёлках стварыць  музей-выставу. На ёй сабралі карціны, дываны, ручнікі, падушачкі, шматлікія дыпломы, граматы і ўдзячнасці, якімі была адзначана вышывальшчыца і яе творчасць.

--Тут сабраны мае першыя і найлепшыя работы,-- кажа Лілія Захарава.

Музей стаў другім праектам, сумесна рэалізаваным мясцовай уладай і навучальнай установай. Некалькі год назад разам яны сабралі матэрыялы і аформілі экспазіцыю, прысвечаную землякам, якія загінулі  ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі Навасёлак, калгаса імя Суворава і яго кіраўніка Алега Валодзькі. Дзякуючы гэтым двум выставам вучні могуць больш глыбока пазнаваць свой край і яго людзей.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также