У турніры па міні-футболе за пераходны кубак біліся шэсць вуліц Сянно

Поделиться:

За званне пераможцаў і ўладальнікаў пераходнага кубка на працягу некалькіх дзён змагаліся гульцы з шасці вуліц Сянно — Кастрычніцкай, Каваленка-1, Каваленка-2, Назаранкі, Перамогі, а таксама завулка Касманаўтаў.

Спаборніцтва, арганізата-рам якога выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама, у раёне праводзіцца трэці год. Па словах трэнера па футболе ФСК «Алімп» Святаслава Шуцікава, мэта мерапрыемства не толькі папулярызаваць гэты від спорту сярод сенненцаў, але і цудоўная магчымасць дзецям заявіць пра сябе.

 Шырокую папулярнасць на Сенненшчыне гэты від спорту набірае сярод дзяўчат. У дзвюх камандах нараўне з хлопчыкамі, пераважна 2003 – 2005 гадоў нараджэння, пасавалі і забівалі галы Аліна Красноўская і Юлія Паўлоўская.

 Чэмпіянат праводзіўся па кругавой сістэме. Пераможца вызначаўся па колькасці набраных ачкоў – забітых галоў. Бронзавым прызёрам стала каманда вуліцы Кастрычніцкай.  Срэбра  – у юных футбалістаў Каваленка-1. Абсалютнымі пераможцамі і ўладальнікамі пераходнага кубка сталі прадстаўнікі завулка Касманаўтаў.

 Акрамя медалёў і галоўнай узнагароды, былі вызначаны лідары ў розных намінацыях. Так, лепшым варатаром стаў Андрэй Гарбачоў, лепшым абаронцам – Даніла Цвяткоў. На рахунку Станіслава Сікорскага 14 забітых галоў – ён і стаў лепшым нападаючым. Лепшым гульцом турніра прызнаны Іван Архіпаў.

Фота з адкрытых крыніц.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также