Выберите город

Всего 160 городов в 5 странах

«Чырвоны мост» прэзентавалі ў Віцебску

Поделиться:

У Віцебскай абласной бібліятэцы сабраліся аматары беларускай літаратуры, каб сустрэцца з пісьменнікам, журналістам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, нашым земляком Навумам Гальпяровічам. Галоўнай падзеяй  стала прэзентацыя яго стаўшага ўжо папулярным рамана-эсэ «Чырвоны мост».

Чырвоны мост – адно з самых знакавых мясцін старажытнага Полацка, сакральны вобраз дзяцінства і маладосці аўтара, яго першага кахання і вернай дружбы.

– Для мяне гэта месца, дзе мы сустракаліся з сябрамі. Гэта гістарычная пабудова служыць мастом паміж мінулым і сучаснасцю, - пачаў сустрэчу Навум Якаўлевіч. – З часам яшчэ больш адчуваеш любоў да сваіх бацькоў, родных, людзей, перад кім я ў даўгу. Гэту повязь я спраўджваю сваёй творчасцю.

Дарэчы, кніга «Чырвоны мост» атрымала надзвычайна вялікі попыт, за лічаныя дні тыраж разышоўся праз кнігарні. Сакрэт поспеху – у шчырым кранальным аповедзе аўтара.

Асобную ўвагу падчас сустрэчы Навум Гальпяровіч звярнуў на тэму захавання сямейных каштоўнасцяў:

– У Год беларускай жанчыны заўсёды ў праграме «Суразмоўцы» (ідзе на тэлеканале «Беларусь 3»)  пытаюся пра жаночае шчасце. І заўсёды чую ў адказ – гэта сям'я. Сапраўды, няма больш вышэйшага, чым любоў бацька і сына, маці і дачкі...

У сустрэчы ўдзельнічалі і іншыя аўтарытэтныя і вядомыя госці з Мінска –  Ігар Капылоў – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Анатоль Гармаза – мастак, генеральны дырэктар ТАА «Рэдакцыя газеты "Шапокляк".

Ігар Капылоў падзяліўся сваімі ўражаннямі:

– Калі прачытаў кнігу «Чырвоны мост» – быццам пазнаў сябе, падобнае было і ў маім жыцці, светаўспрыманні. Мы розныя ў нечым, але мы адзіны народ. Я раю ўсім прачытаць гэту кнігу, бо ў ёй сапраўдная любоў да Радзімы.

Сярод тых, хто прыйшоў на творчую сустрэчу з літаратарам – віцебскі мастак Міхась Ляўковіч. На памяць ён падарыў Навуму Гальпяровічу пейзаж родных для абодвух полацкіх мясцін. Гэты жэст стаў сімвалічным знакам павагі і цеплыні.

Асабліва кранальным момантам стала тое, што на прэзентацыю прыехалі з Полацку родная сястра паэта, блізкія, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі.  

Навум Гальпяровіч прызнаўся, што зараз працуе над працягам – другой часткай, якую назаве  «Мой Іерусалім», дзе разважае пра тое, што аб’ядноўвае людзей.

Ульяна ВЫДРОВА, студэнтка ВДУ ім. П. Машэрава, фота Ульяна ВЫДРОВА.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Пожаловаться на новость

Оставить комментарий

Если материал нарушает права или содержит недопустимый контент:

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также