Шаркаўшчынскія вундэркінды. Алег Пальчэх і Вікторыя Сяліцкая па выніках ЦЭ набралі па 100 балаў

Поделиться:

Па выніках цэнтралізаванага экзамену вучань сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына Алег Пальчэх двойчы набраў 100 балаў (па рускай мове і біялогіі). Самы высокі бал па рускай мове і ў яго аднакласніцы Вікторыі Сяліцкай. Гэта небывалае дасягненне для навучальнай установы.

– У нашым раёне 72 выпускнікі адзінаццатых класаў здавалі цэнтралізаваны экзамен, – кажа начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак. – Іспыты праходзілі на базе СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына. Нулявых вынікаў няма. Атмасфера ў час цэнтралізаванага экзамену была добразычлівая, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала максімальна аб’ектыўнай ацэнцы ведаў выпускнікоў. Трэба адзначыць, што перавага цэнтралізаванага экзамену – права выбара вучня. Вынікі сведчаць, што большасць выпускнікоў да гэтага выбару аднесліся сур’ёзна: многа і мэтанакіравана працавалі для атрымання высокага выніку.

– Упершыню ў гісторыі нашай навучальнай установы мы маем такія дасягненні па выніках цэнтралізаванага экзамену, – паведаміла дырэктар школы Ірына Рымдзёнак. – З 27 выпускнікоў пяць узнагароджаны залатымі медалямі. Усе адзінаццацікласнікі вызначыліся з далейшым жыццёвым шляхам. Алег плануе паступаць на стаматалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вікторыя ў будучым бачыць сябе студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна хоча стаць эканамістам.

Сяргей Райчонак, фото аўтара.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также