У Беларускім тэатры “Лялька” у Віцебску з аншлагам адзначылі Дзень роднай мовы

Поделиться:

З аншлагам прайшла імпрэза, прысвечаная Дню роднай мовы ў Беларускім тэатры “Лялька”. Першую частку мерапрыемства склалі вершы, песні і проза выдатнай віцебскай паэтэсы,  пісьменніцы, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук Вольгі Русілкі. Назва літаратурна-тэатральнай вечарыны “Да мяне прытулілася Слова” ўзята з яе лірычнага верша.

Вольга Іванаўна распавяла пра сваю малую радзіму– вёску Бершты Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці і прэзентавала сваю новую кнігу “Котра”. Шчыра прызналася ў любові да тэатра, дзе жыве цудоўнае беларускае слова.

Беларуская мова будзе жыць у стагоддзях, – выказала ўпэўненасць пісьменніца. – Бо яна прайшла праз неверагодныя выпрабаванні і зараз стала мовай зносін беларускай інтэлегенцыі, моладзі, інтэлектуалаў, якія любяць сваю Айчыну і ганарацца яе спадчынай.

Артысты тэатра “Лялька” натхнёна прадставілі літаратурныя пярліны Вольгі Русілкі, якія склаліся ў суцэльныя каралі яе яскравай і сакавітай творчасці.

Пасля сустрэчы з цікавым аўтарам гледачам была прадстаўлена казка–прыпавесць Уладзіміра Караткевіча “Кацёл з каменчыкамі” ў пастаноўцы Марыі Кавалёвай.

Святлана Дзядзінкіна, фота Вячаслава Шайнурова.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Пожаловаться на новость

Оставить комментарий

Если материал нарушает права или содержит недопустимый контент:

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также