У Полацку знайшлі ўнікальныя графіці

2024-04-19 16:01:40

Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам старажытнага дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” старажытных надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькасць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку ў выніку рэстаўрацыйных работ на паўночных дзвярах храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.

Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І. Калечыц наступным чынам:

«Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.

Графіці былі выкананы ў XII стагоддзі, аб чым сведчаць палеаграфічныя дадзеныя. Чалавек, які пакінуў надпіс, быў вельмі звыклы да пісьма.

Даволі сціслы памінальны надпіс, па сутнасці, разгортвае перад намі біяграфію чалавека, які прыехаў з Візантыі і з’яўляўся, хутчэй за ўсё, будаўніком або майстрам фрэскавага роспісу. Пасля працы ў храмах Полацка, а, магчыма, ён удзельнічаў і ў будаўніцтве або роспісе Спасаўскай царквы, застаўся ў горадзе, прыняў сан, стаў “папінам” — святаром у Спасаўскай царкве і памёр 1 сакавіка.
Такім чынам, праз вывучэнне старажытных графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстра Лазара Богшы. З графіці Спаса-Праабражэнскай царквы вядомы таксама імёны іконнага пісца Кузьмы і будаўніка Савы, святароў і ігуменняў, якія не ўзгадваюцца ў іншых пісьмовых помніках.

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Последние новости

19.04.2024
ПРО НОС: оториноларинголог Игорь Марченко рассказал о профессии, новых заболеваниях и технологиях лечения
19.04.2024
200 дворников и 12 единиц техники задействованы в Витебске на уборке снега
19.04.2024
Игорь Сергеенко и Александр Субботин приняли участие в заседании Браславского райисполкома
19.04.2024
Миорская молодежь благоустраивает памятные места Каменполья
19.04.2024
В Витебске выбрали самую красивую девушку Белорусской железной дороги
19.04.2024
Каждый месяц телерадиокомпания «Витебск» дарит своим зрителям крутые призы
19.04.2024
Республиканская акция «За безопасность вместе!» стартовала в Витебской области
19.04.2024
Спяваюць песні, вывучаюць народныя танцы: як праходзяць заняткі ў калектыве