Анлайн-прэм'ера на VOKA: новы спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць у прамым эфіры

Поделиться:

16 снежня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм'ерны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Забалоцце». Трансляцыя пачнецца а 19-й гадзіне па мінскім часе і будзе бясплатна даступная для гледачоў у любой кропцы свету.

 

«Забалоцце» – завяршальная частка тэатральнай трылогіі, створанай на аснове беларускіх народных песень рэжысёрам Яўгенам Карнягам, кампазітарам Кацяй Аверкавай і мастачкай Таццянай Нерсісян. Першыя два спектаклі – «Шлюб з ветрам» (2019) і «Пачупкі» (2022) – прысвечаны таінству вянчання і нараджэння. Фінал трылогіі стане прасторай для глядацкіх разважанняў над завяршальным этапам жыцця чалавека.

У аснову спектакля «Забалоцце» пакладзена рэальная гісторыя васьмі братоў, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістае пераасэнсаванне аўтараў страт, болю і страхаў продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Далучыцца да прагляду 16 снежня можна ў 19:00 з любой прылады ў прыкладанні VOKA або на сайце voka.tv – бясплатна і без аўтарызацыі.

Паказ спектакля «Забалоцце» працягвае серыю прамых трансляцый з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія Відэасэрвіс VOKA пачаў праводзіць у 2020 годзе.

Унитарное предприятие "А1". УНП 101528843

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также