У Талачыне адбылося свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“

Поделиться:

Абласное свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“ ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прысвечанае Году міру і стварэння, адбылося ў Талачыне.

 

У свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх рамёстваў з 10 раёнаў (Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Міёрскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі) і г.Віцебска.

 

 

Творчасць удзельнікаў на выставе і ў канцэртнай праграме была прадстаўлена па 9 нацыянальнасцях (армяне, беларусы, казахі, ланкійцы, малдаване, рускія, таджыкі, украінцы, яўрэі).

У рамках правядзення свята членаў журы ўразілі і натхнілі яркія творчыя нумары ўдзельнікаў, якія былі адзначаны дыпломамі 1 ступені і сертыфікатамі: танец ”Bollywood“ групы ”Mixfeeds“ з Шры-Ланкі (ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, намінацыя ”Харэаграфічны жанр“); дуэт Васільевых з Чашніцкага раёна (намінацыя ”Цыркавое прадстаўленне“); вакальны квартэт ”Роксолана“ філіяла ”Каменскі сельскі Дом культуры“ ДУК ”Лепельскі раённы Дом  культуры“ і вакальны ансамбль сям’і Красільнікавых ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры i народнай творчасцi Докшыцкага раёна“ (намінацыя ”Вакальны жанр“); майстар Шынкевіч Галіна Уладзіміраўна (філіял ”Чашніцкі Дом рамёстваў“ ДУК ”Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“) – за лепшае афармленне і прэзентацыю выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці; народны калектыў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні ”Расіца“ філіяла ”Бігосаўскі сельскі Дом культуры“ ДУК ”Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“, кіраўнік Марына Кіч – за лепшую прэзентацыю нацыянальнай кухні.

 

 

 

Арганізатары свята: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, сектар культуры Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.

Алена Семяніда, вядучы метадыст АМЦНТ

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также