Ансамбль «Азерыца» з Гарадоцкага раёна ўзнагароджаны дыпломам на фестывалi «Бараньскія музыкі – 2023»

Поделиться:

Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК Гарадоцкага раёна па выніках Міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі – 2023»  узнагароджаны дыпломам за захаванне традыцый музычнай культуры. Фестываль праходзіў у Барані Аршанскага раёна.

«Азерыца»  ў ліку тых калектываў Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, якія парадстаўляюць багатую і самабытную культуру рэгіёна далёка за межамі Беларусі. Артысты ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэата шматлікіх міжнародных фальклорных фестываляў, якія праходзілі на тэрыторыі Расіі.

На працягу многіх гадоў  ансамбль «Азерыца» Езярышчынскага гарпасялковага Дома культуры пад кіраўніцтвам Жанны Комавай займаецца вывучэннем і захаваннем фальклорнай спадчыны свайго раёна. Штогод калектыў прымае ўдзел у раённых мерапрыемствах. «Азерыцу» добра ведаюць не толькі ў Гарадоцкім раёне.

Калектыў стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», а таксама лаўрэатам II ступені ў  намінацыі «Ансамблевае выкананне» Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах.

Фота з адкрытых крыніц

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также