Фестываль «Браслаўскія зарніцы» праходзіць у Браславе

Поделиться:

У 56 раз азёрны край сабраў на  свята  традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” шматлікія творчыя калектывы. Нягледзячы на розныя абставіны, мерапрыемства захавала міжнародны статус.

Урачыстае адкрыццё фэста адбылося надвячоркам з традыцыйнай здабычы жывога агню, шэсця клубаў, разнастайных забаўляльных праграм. 

Акрамя шматлікіх творчых калектываў на фестываль завіталі  ганаровыя госці: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада, начальнік упраўлення культуры  аблвыканкама Пётр Падгурскі.  У ліку шаноўных гасцей -- прадстаўнік Рэспублікі Узбекістан, намеснік дырэктара Дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных  праблем Выканаўчага камітэта СНД Халмурат Рашыдаў, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даугаўпілсе Ілья Лапуць, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мацвееў, дэлегацыі горада Цзінчжоу (КНР) на чале  з намеснікам старшыні Народна-палітычнага кансультацыйнага савета Кітая Вань Цзянпін, італьянскай правінцыі Рандацца на чале са старшынёй Савета Камуны  Ціндара Скалізі, Сартвальскага гарадскога пасялення Рэспублікі Карэлія, пад кіраўніцтвам кіраўніка адміністрацыі Германа Грышына.

А ў цэнтр горада ручайкамі сцякаюцца шматлікія прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, мастацкія калектвы гаспадароў і гасцей. Тут фарміруецца калона, якая бярэ накірунак у лесапарк Леснічоўка – месца масавых гулянняў. Свята набірае моц. 

Яго ўдзельнікаў вітае Уладзімір Цярэнцьеў. Ён нагадвае прысутным, што фестываль “Браслаўскія зарніцы” старэйшы ў краіне,  стаў своеасаблівым брэндам не толькі раёна, але і ўсёй вобласці. Ён у чарговы раз пацвярджае добра вядомы пастулат: творчасць аб’ядноўвае, а ў Год міра і стварэння набывае асаблівы сэнс, калі зразумелая ўсім мова песні і танца нясе толькі дабрыню, узаемаразуменне і ўсмешкі. Гэтыя словы знайшлі працяг у канцэрце-прывітанні “Творчасць. Сяброўства. Яднанне”.

Першы дзень фестывалю завяршыў канцэрт заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі. Другі дзень фестывалю абяцае быць такім жа насычаным і цікавым.

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также