Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 17 красавіка

Поделиться:

Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 17 красавіка 2022 г.

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Гэтае свята ўвасабляе сапраўдныя вытокі хрысціянства і служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай устойлівасці. Святло ўрачыстасці мае прыцягальную энергію, ствараючы асаблівы настрой.

Вернікі пераасэнсоўваюць свае ўчынкі, дзеляцца цяплом міласэрнасці, клапоцяцца пра тых, хто аказаўся перад выпрабаваннямі. Такія пастулаты з’яўляюцца арыенцірам і маральным стрыжнем, якія сцвярджаюць стваральныя ідэі. 

Няхай традыцыйнае прывітанне ”Хрыстос Уваскрэс!“ стане сімвалам духоўнага адраджэння і ўдасканальвання.

Жадаем, каб святло гэтай урачыстасці прынесла ў кожны дом дабрабыт і ўзаемапаразуменне, сагравала сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі!

З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

 

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Пожаловаться на новость

Оставить комментарий

Если материал нарушает права или содержит недопустимый контент:

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также