Дзень роднай мовы адзначылі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце

Поделиться:

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У гэтым годзе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце святкаванні адбыліся ў межах двух мерапрыемстваў – акцыі «Усебеларуская дыктоўка» і онлайн-фестывалю «Беларуская прастора» для замежнікаў, паведамляе ПДУ. 

Праект «Усебеларуская дыктоўка» быў заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны як асветніцкая акцыя, якая дазваляе кожнаму беларусу праверць свае веды. Традыцыйна для дыктоўкі абіраўся тэкст, звязаны з угодкамі кагось з беларускіх пісьменнікаў. Гэты год багаты на юбілеі – 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 105 год з дня нараджэння Янкі Брыля. Менавіта лірычная мініяцюра «Пра галоўнае» апошняга і была абрана ў якасці тэкста для дыктоўкі.

У Полацкім дзяржаўным універсітэце гэта акцыя, ініцыяваная кафедрай славянскай філалогіі, адбываецца ўпершыню. 

Войдите, чтобы оставить комментарий

Введите почту, получите PIN-код и готово!

Код отправлен на {{ authEmail }}

Введите пароль для {{ authEmail }}

{{ authError }}

Запрос на удаление материала

Оставить комментарий

Если публикация нарушает закон, авторские или чужие личные права, подробно опишите проблему. Мы проверим информацию и удалим материал, если факт нарушения подтвердится.

Сообщение успешно отправлено!
{{ errorText }}

Читайте также