s13.ru предлагает кандидатам в депутаты Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва от Гродно опубликовать свою программу на нашем сайте, при желании организовать прямой эфир, например, в Instagram, где каждый желающий сможет задать свой вопрос публично.
Дарагія грамадзяне Беларусі, жыхары горада Гродна, суседзі, сябры!
Для мяне як хрысціянскага дэмакрата важна, каб у нашых сем'яў і дзяцей была ўпэўненасць у будучыні – з якаснай адукацыяй, годнымі заробкамі і працай, камфортным і бяспечнымі ўмовамі жыцця ў гарадах незалежнай Беларусі.
Сёння ўлада ўжо не можа стварыць годныя ўмовы для жыцця ў нашай краіне. Моладзь з'язджае за мяжу ад «закона аб адтэрміноўках» і за лепшай адукацыяй і годным заробкам. Парламент гатовы падтрымаць любое рашэнне чыноўнікаў, як «дэкрэт аб дармаедах». Паўсюль як грыбы растуць шкодныя вытворчасці. У буйных гарадах хутка забудуюць апошнія паркі і зоны адпачынку. Выхадцы з наменклатуры зноў ідуць у парламент, хаця ўжо 15 гадоў яны абяцаюць нам заробак па 500 даляраў.
Беларусі патрэбны пазітыўныя перамены і адказныя рэформы, каб нашы дзеці мелі годную будучыню ў Беларусі, а не марылі з'ехаць за мяжу!
Хто такі Яўгеній Дудкін?
Па поглядах - хрысціянскі дэмакрат. Пражываю ў г. Гродна.
Скончыў ліцэйскі клас прававога профілю сш №13 г. Гродна, у 2013 г. – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова, па спецыяльнасці “Выкладчык гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін”. Прайшоў службу ва Ўзброенных Сілах Рэспублікі Беларусь (Печынск, г. Барысаў).
Працаваў 2 гады па размеркаванні настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў школах г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці і суседняй вёсцы Малая Машчаніца, вярнуўся да дому, дзе працягнуў працу у сш №38 г. Гродна, потым загадчыкам Зарачанскага дома народнай творчасці, зараз – індывідуальны прадпрымальнік (экскурсавод).
Мае вучні штогод займалі месцы прызёраў на прадметных алімпіядах раённага ўзроўню. Сам са студэнцкіх гадоў пастаянна друкаваўся як ва ўніверсітээцкай газеце, так і вёў асабістую калонку ў раёнскай, папрацоўваў лектарам інфармацыйнай групы ва ўніверсітэце і класным кіраўніком у школе, аўтар як студэнцкіх праектаў, так і пераможца раённага конкурса “100 ідэй для Беларусі” як малады спецыяліст. А таму мне вядомы жыццё маладых людзей, складанасці сем’яў у сённяшні час.
Чаму вырашыў балатавацца ў парламент?
Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы дабіліся сканчэння будаўніцтва школы ў Альшанцы, узнялі пытанне вылучэнне грошай з мясцовага бюджэта на будаўніцтва паліклінікі, а зараз абмяркоўваем з уладамі магчымасці стварэнне сквераў у гонар гістарычных асоб.
А ці можаце Вы называць свайго дэпутата парламента? Ці чулі яго штогадовыя справаздачы аб працы, прапановы, дыскусіі з іншымі дэпутатамі, яго меркаванні аб прынятых законах? Гэта варта мяняць! І мы маем на гэта канстытуцыйнае права.
Як забяспечыць развіццё Беларусі?
Аснова новай эканомікі, палітыкі, сацыяльнай сферы – хрысціянскмя прынцыпы. Не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай сваіх бацькоў, паважай жыццё і маёмасць іншага чалавека. Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект адказных рэформаў у эканоміцы, адукацыі і забудове гарадоў. Прыйшоў час ажыццявіць іх. Інакш, мы зноў пасля выбараў атрымаем рост тарыфаў на ЖКГ і транспарт, павелічэние пенсійнага ўзроста, ад’езд моладзі і працаўнікоў за мяжу, новыя падаткі.
ЭКАНОМІКА ВЕДАЎ: інвестыцыі і працоўныя месцы з годным заробкам
- Прыцягненне сродкаў эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ індустрыя).
- Развіццё малога і сярэдняга бізнесу: адмена сертыфікатаў; існуючых штрафаў і праверак; найм работнікаў без абмежаванняў; незалежныя суды; беспрацэнтныя займы на адкрыццё сямейнага бізнэса на 10 год.
- Падаткавыя канікулы на 5 год для новых прадпрыемстваў і 10 год для сямейнага бізнэса.
- Адмена датацый дзяржсектару і прыватызацыя стратных прадпрыемстваў.
АДУКАЦЫЯ: якасць і запатрабаванасць ведаў
- Прэстыж і павага да настаўнікаў: заробак на 10% вышэйшы за сярэдні; скарачэнне адміністратыўна-дакументальнай і няпрофільнай нагрузкі; празрыстасць прэміравання.
- Скарачэнне райаддзелаў адукацыі, празрыстая справаздачнасць аб фінансах і выдатках школаў, забарона пабораў з бацькоў.
- Беспрацэнтныя IT-крэдыты на адукацыю і перакваліфікацыю.
- 1000+ : беззваротная аднаразовая дапамога з бюджэту маладым спецыялістам, бясплатнае жыллё на 2 гады пры добраахвотным размеркаванні.
- Адтэрміноўка ад войска для кожнай прыступкі адукацыі: сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, магістратуры і аспірантуры.
- Акадэмічная свабода і спрошчаная акрэдытацыя для прыватных ВНУ. Стварэнне беларускамоўнага універсітэта. Выбар студэнтам часткі курсаў. Інтэграцыя адукацыі і рынка працы. Добраахвотнае размеркаванне.
ЗАБУДОВА ГАРАДОЎ: камфорт, бяспека і экалогія
- Выбары мэраў гарадоў, рашаючы голас жыхароў пры размеркаванні бюджэта і планах па забудове.
- Разбудова сацыяльнай інфраструктуры ў новых мікрараёнах: школ, дзіцячых садкоў і паліклінік.
- Перанос шкодных вытворчасцяў на бяспечную адлегласць ад гарадоў.
- Забарона празмернага ўшчыльнення гарадоў, зносу прыватнага сектару, вырубкі паркаў і сквераў.
Падтрымайце 17 лістапада маладога кандыдата Яўгенія Дудкіна з яго праграмай “За адказныя рэформы з новым парламентам!” ад хрысціянскіх дэмакратаў.
Абараніце свой выбар - удзельнічайце ў незалежным назіранні! Кантактны тэл.: 8-029-167-34-35, bchd.info@gmail.com, http://bchd.info
Прилагаю ссылку на договор между избирателем и мною, который в сулучае моего избрания обяжет выполнять и добиваться пунктов программы, а всем заключившим со мной избирателям - определенные бонусы, о чем указано в самом договоре.
Комментарии